Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 17:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А ад Бэньяміна мужны ў баях Эліяда, і з ім дзвесце тысяч лучнікаў і шчытаносцаў,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У Бэн’яміна: ваяр мужны Эліяда, і з ім узброеных лукам і шчытом дзьвесьце тысячаў;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

У Веньяміна: выдатны воін Эліяда, і ў яго ўзброеных лукам і шчытом дзвесьце тысяч;

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 17:17
7 Крыжаваныя спасылкі  

усе гэтыя сыны Ядзігэля — кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя — семнаццаць тысяч дзвесце тых, хто выходзіць на бой.


Сказаў ён Юдэі: «Адбудуем гэтыя гарады ды абвядзём мурамі, і ўмацуем вежамі, і брамамі, і заваламі пакуль жывём без войнаў; бо мы туліліся да Госпада, Бога нашага, і Ён прыхільны быў да нас, і даў нам адусюль супакой». Дык адбудаваліся яны і жылі шчасліва.


А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.


таксама на яго баку Амасія, сын Зэхры, прысвечаны Госпаду, і з ім дзвесце тысяч мужных ваяроў.


і на яго баку Ёзабад, і з ім сто восемдзесят тысяч спрактыкаваных ваяроў.


Ад сыноў Бэньяміна — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,