І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
2 ЛЕТАПІСАЎ 17:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і ад філістынцаў прыносілі дары Язафату і даніну срэбрам; таксама арабы прыводзілі статкі бараноў у сем тысяч семсот, ды столькі ж казлоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ад Філістынцаў прыносілі Язафату дары і срэбра як даніну; таксама Арабы прыганялі да яго авечак, бараноў сем тысячаў сямсот і казлоў сем тысячаў сямсот. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ад Філістымлянаў прыносілі Ёсафату дарункі, і ў даніну срэбра; таксама Аравіцяне прыганялі яму дробнае быдла: бараноў сем тысяч сямсот і казлоў сем тысяч сямсот. |
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.
А Мэса, цар Мааба, гадаваў многа жывёлы і даваў цару Ізраэля сто тысяч авечак і воўну са ста тысяч бараноў.
Дык узрос Язафат, і праславіўся аж да неба, і пабудаваў у Юдэі замкі і гарады складаў.
І ўмацаваў Госпад царства ў яго руцэ, дый уся Юдэя давала дары Язафату; і нажыў ён бязмежныя багацці і вялікую славу.
Дык узбудзіў Госпад супраць Ярама дух філістынцаў і арабаў, якія межаваліся з этыёпцамі,
І аманіцяне плацілі даніну Озіі; ды праславілася імя яго аж да ўваходу ў Егіпет, бо стаў вельмі магутным.
не ўлічваючы платы ад гандляроў і падарожных купцоў, якія іх дастаўлялі, і ўсіх цароў арабскіх і намеснікаў зямлі, якія прыносілі Саламону золата і срэбра.
і складалі яму падарункі, пасудзіны срэбраныя і залатыя, і адзенне, і зброю, і духмянасці, і коней і мулаў кожны год.
Не будзе ніколі больш абжытая, ані заселена з патомства ў патомства, не паставіць там араб палаткі, ані пастухі не зробяць там лежбішча.
Арабія і ўсе князі Кедара куплялі ў цябе; яны давалі табе авечак, і бараноў, і казлоў.