2 ЛЕТАПІСАЎ 15:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У тыя часы не было супакою і таму, хто выходзіў, і таму, хто ўваходзіў, але вялікае хваляванне было ва ўсіх жыхарах земляў, Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў тыя часы не было супакою ані таму, хто выйшаў, ані таму, хто прыйшоў, бо вялікая трывога была ў-ва ўсіх жыхароў зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У тыя часы ня будзе міру ні таму, хто выходзіць, ні хто ўваходзіць, бо вялікія хваляваньні будуць ва ўсіх жыхароў земляў; |
Бо перад тымі днямі не атрымоўвалі платы ані людзі за работу, ані жывёла, ані прыходзячаму, ані адыходзячаму не было супакою ад бяды; і Я напусціў усіх людзей — кожнага супраць блізкага яго.
І будуць знакі на сонцы, і на месяцы, і на зорках, ды на зямлі нядоля народаў з-за тлуму, ды пошум мора і навальніц.
У дні Самгара, сына Аната, у дні Ягэлі апусцелі дарогі; а тыя, што хадзілі па іх, абыходзілі іх сцежкамі кружнымі.
Калі гэта заўважылі ваяры ізраэльскія, што яны знаходзяцца на вузкім месцы, — бо народ быў вымучаны, — пахаваліся ў пячорах і шчылінах, таксама ў скалах, і ў гротах, і на вадаёмах.