2 КАРЫНФЯНАЎ 11:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ахвотна вы церпіце неразумных, хаця самі разумныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вы [людзі] мудрыя, ахвотна церпіце неразумных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вы, людзі разумныя, ахвоча церпіце неразумных, |
Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы разумныя ў Хрысце; мы кволыя, а вы дужыя; вас шануюць, а намі грэбуюць.
Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.
Я ведаю ўчынкі твае, і працу, і цярплівасць тваю, і што не можаш пераносіць ліхіх, і што выпрабаваў ты тых, якія называюць сябе Апосталамі, а імі не ёсць, і знайшоў іх ашуканцамі.
Бо кажаш ты: «Багаты я і забяспечаны, і нічога мне не трэба», і не ведаеш, што ты бедны, і найнешчаслівейшы, і ўбогі, і сляпы, і голы.