І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,
1 ЦАРСТВАЎ 9:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А кухар узяў сцягно і хвост, і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што засталося; пакладзі перад сабой і еж, бо гэта з прадбачнасці захавана для цябе, калі я паклікаў людзей». І ў той дзень елі Саўл з Самуэлем. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў [Самуэль]: «Вось тое, што пакінутае. Палажы перад сабой і еш, бо гэта раней захавана для цябе, калі я вырашыў склікаць людзей». У той дзень елі разам Саўл з Самуэлем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў кухар лапатку і што было пры ім і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуіл: вось гэта пакінута, пакладзі перад сабою і еж, бо на гэты час ашчаджана гэта табе, калі я склікаў народ. І абедаў Саўл з Самуілам у той дзень. |
І вазьмі тлушч барана, і хвост, і тлушч, што пакрывае вантробы, і сальнік печані, і абедзве ныркі, і тлушч, што на іх, і правую лапатку, бо гэта баран пасвячэння,
І асвяці паднятую грудзінку і прынесеную лапатку, што аддзяліў ты ад барана, якім быў пасвячоны Аарон і сыны яго;
Кінь у яго кавалкі мяса, усе лепшыя кавалкі: кумпяк і лапатку, напоўні яго найлепшымі косткамі,
Мяса ж хай пойдзе табе на ўжыванне, так, хай тваімі будуць грудзінка ўзнятая і правая лапатка.
І сказаў Самуэль кухару: «Падай тую частку, якую я даў табе і загадаў, каб ты адклаў яе асобна ў сябе».