Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 29:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 І асвяці паднятую грудзінку і прынесеную лапатку, што аддзяліў ты ад барана, якім быў пасвячоны Аарон і сыны яго;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 I асьвяціш грудзіну патрасаную і лапатку ўзьнесеную, якія былі патрэсваныя і якія былі ўзьнесеныя з барана пасьвячэньня, які быў для Аарона і які быў для сыноў ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, якую падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных, -

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 29:27
14 Крыжаваныя спасылкі  

Каштаванне дароў, якія сыны Ізраэля склалі дзеля паднашэння, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як закон вечны; кожны чысты ў доме тваім хай спажывае іх.


Лапатка і грудзіна хай складаюцца з агнявымі ахвярамі тлушчу для ўздымання перад Госпадам ды хай належаць табе і сынам тваім паводле вечнага закону, як загадаў Госпад».


Вось што хай належыць па праву святару з таго, што народ складае ў ахвяру: якія складаюць у ахвяру вала або авечку, хай дадуць святару лапатку, сківіцы і страўнік,


Бо закон стаўляе першасвятарамі людзей кволых, слова ж прысягі, што пасля закону, – Сына, дасканалага навекі.


і хай святар дары ўзніме перад Госпадам; гэта бо дар святы, які належыць святару, апрача грудзіны ўздымання і пляча, адкладзенага на ахвяру. Пасля гэтага назір можа піць віно.


грудзіну іх і правае плячо Аарон узняў перад Госпадам, як загадаў Майсей.


Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпалення, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, за праступак, і за пасвячэнне, а таксама ахвяры прымірэння.


Вазьмі таксама грудзіну барана, якім быў пасвячоны Аарон, і паднімі яе да твару Госпада; і адыдзе ён на твой бок.


і адыдзе гэта на бок Аарона і сыноў яго па законе вечным ад сыноў Ізраэля, бо гэта — ахвяраванне, і хай будзе ахвяраванне з боку сыноў Ізраэля ад іх мірных ахвяр, ахвяраванне іх Госпаду.


Хай возьме ў рукі ахвяру агнявую для Госпада: хай ускладзе тлушч з грудзіны і грудзіну, каб узнімаць яе перад Госпадам.


А кухар узяў сцягно і хвост, і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што засталося; пакладзі перад сабой і еж, бо гэта з прадбачнасці захавана для цябе, калі я паклікаў людзей». І ў той дзень елі Саўл з Самуэлем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы