Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 9:24 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 І ўзяў кухар лапатку і што было пры ім і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуіл: вось гэта пакінута, пакладзі перад сабою і еж, бо на гэты час ашчаджана гэта табе, калі я склікаў народ. І абедаў Саўл з Самуілам у той дзень.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 І кухар узяў сьцягно і тое, што было пры ім, і палажыў перад Саўлам. І сказаў [Самуэль]: «Вось тое, што пакінутае. Палажы перад сабой і еш, бо гэта раней захавана для цябе, калі я вырашыў склікаць людзей». У той дзень елі разам Саўл з Самуэлем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 А кухар узяў сцягно і хвост, і паклаў перад Саўлам. І сказаў Самуэль: «Вось тое, што засталося; пакладзі перад сабой і еж, бо гэта з прадбачнасці захавана для цябе, калі я паклікаў людзей». І ў той дзень елі Саўл з Самуэлем.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 9:24
6 Крыжаваныя спасылкі  

І вазьмі з барана лой і курдзюк, і здор, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані, і абедзьве ныркі і лой, які на іх, правую лапатку,


і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, якую падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных, -


складзі ў яго кавалкі мяса, усе найлепшыя кавалкі, сьцягна і лапаткі, і напоўні адборнымі касьцямі;


а мяса іх табе належыць, гэтаксама як і грудзіна паднашэньня - правая лапатка табе належыць.


І сказаў Самуіл кухару: падай тую частку, якую я даў табе і пра якую я сказаў табе: адкладзі яе ў сябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы