1 ЦАРСТВАЎ 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму вы робіце цвёрдымі сэрцы вашыя, як зацвярдзіў Егіпет і фараон сэрца сваё? Ці не дазволілі ім адысці тады, калі Госпад пакараў іх? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму вы робіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як Эгіпет і фараон зрабілі цьвёрдым сэрца сваё, бо яны не дазволілі ім адыйсьці, калі [Бог] караў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і навошта вам рабіць жорсткім сэрца ваша, як ажарсьцьвілі сэрца сваё Егіпцяне і фараон? вось, калі Гасподзь паказаў сілу Сваю над імі, дык яны адпусьцілі іх, і тыя пайшлі; |
Такім чынам, пайшлі Майсей і Аарон да фараона і сказалі яму: «Гэта кажа Госпад, Бог гебраяў: “Дакуль жа не жадаеш ты скарыцца Мне? Адпусці народ Мой, каб учыніў Мне ахвярапрынашэнне.
А Я зраблю цвёрдым сэрца егіпцян, каб гналіся за імі; і ўслаўлю Сябе на фараоне і на ўсім войску яго, на калясніцах і на конніках яго.
І, пераследуючы іх, егіпцяне пайшлі за імі, уся конніца фараона, калясніцы яго і коннікі праз сярэдзіну мора.
І калі ён вяртаўся ў Егіпет, сказаў яму Госпад: «Глядзі, каб усе знакі, якія змясціў Я ў руцэ тваёй, учыніў ты перад фараонам; а Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён не адпусціць народ.
А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.
Таму Я і захаваў цябе, каб на табе паказаць магутнасць Маю і каб было распавядана пра імя Маё па ўсёй зямлі.
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
але заахвочвайце самі сябе штодня, пакуль трывае гэтае «сёння», каб не зацвярдзеў хто з вас праз падман граху.