Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 28:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Жанчына ж тая мела кормнае цяля ў доме, і яна паспяшалася і зарэзала яго, і, узяўшы муку, яна рашчыніла яе і напякла праснакоў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А жанчына тая мела кормнае цяля ў доме сваім, і яна пасьпешліва зарэзала яго, і ўзяла муку, і рашчыніла яе, і напякла праснакоў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А ў жанчыны было дома ўкормленае цяля, і яна пасьпяшалася закалоць яго і, узяўшы мукі, замясіла і сьпякла праснакі,

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 28:24
5 Крыжаваныя спасылкі  

І паспяшыў Абрагам у палатку да Сары і сказаў ёй: «Замяшай хутка тры меркі найлепшай мукі і спячы ў попеле хлеб».


і прывядзіце кормнае цяля, забіце і будзем есці і весяліцца,


А той сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, дык бацька твой забіў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровага”.


І палажыла ўсё гэта перад Саўлам і перад паслугачамі яго. Калі яны пад’елі, яны сабраліся і адышлі ў тую ж самую ноч.