1 ЦАРСТВАЎ 16:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабіў Самуэль так, як Госпад яму загадаў, і прыбыў ён у Бэтлехэм. І сустрэлі яго перапалоханыя старэйшыны горада, і пыталіся: «Ці супакойны прыход твой?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Самуэль так, як ГОСПАД прамовіў. І прыйшоў ён у Бэтлеем. І напалохаліся старшыні гораду, сустрэўшы яго, і спыталіся: «Ці мірны прыход твой?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў Самуіл так, як сказаў яму Гасподзь. Калі прыйшоў ён у Віфляем, дык старэйшыны горада з трымценьнем выйшлі насустрач яму і сказалі: ці мірны прыход твой? |
У мяне, вось, калі я вяртаўся з Падан-Арама, памерла Ракель, маці твая, у зямлі Ханаан, у той жа дарозе, калі заставаўся яшчэ нейкі кавалак да Эфраты, і я пахаваў яе ля дарогі ў Эфрату, якая іншым імем называецца Бэтлехэм».
І ў той дзень Давід спалохаўся Госпада, кажучы: «Як да мяне прыйдзе каўчэг Госпада?»
Дык сказала яна Іллі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне правіннасці мае і забіць сына майго?»
Аднойчы Адонія, сын Хагіт, прыйшоў да Бэтсэбы, маці Саламона, якая спытала яго: «Ці супакойны прыход твой?» Ён адказаў: «Супакойны».
І калі Ярам убачыў Егу, сказаў: «Ці ўсё добра, Егу?» А той адказаў: «Што добрага? Калі яшчэ працягваецца распуста Езабэлі, маці тваёй, і чараўніцтва яе!»
Услед за Госпадам пойдуць яны; як леў, Ён дасць голас свой, бо Ён сам зарычыць, і з дрыжэннем збягуцца сыны з захаду.
Дзеля таго абцёсваў Я іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх, і закон Мой, як святло, узыдзе;
Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у Давідаў горад, які называўся Бэтлехэм, таму што быў з дому і роду Давідава,
Калі ўбачыў гэта Сімон Пётра, паў да кален Ісуса, кажучы: «Адыдзі ад мяне, бо я – чалавек грэшны, Госпадзе».
І ўвесь шматлікі народ краіны Гадарынскай прасіў Яго, каб Ён пакінуў іх, бо былі ахоплены вялікім страхам. І Ісус, увайшоўшы ў лодку, вярнуўся.
І накіраваўся Давід у Ноб, да святара Ахімэлеха, і Ахімэлех аслупянеў, бо Давід прыбыў да яго, і спытаў у яго: «Чаму ты толькі адзін і нікога няма з табой?»