Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
1 ЦАРСТВАЎ 11:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вырушыў Наас Аманеец, і пачаў ваяваць супраць горада Явіс у Галаадзе. І сказалі Наасу ўсе жыхары Явіса: «Заключы з намі саюз, і мы будзем служыць табе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў Нахаш Аманянін, і пачаў аблогу гораду Ябэш у Гілеадзе. І сказалі Нахашу ўсе жыхары Ябэшу: «Заключы з намі запавет, і мы будзем служыць табе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Наас Аманіцянін і аблажыў Явіс Галаадскі. І сказалі ўсе жыхары Явіса Наасу: заключы з намі спрымірэнства, і мы будзем служыць табе. |
Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: “Хай будзе паміж намі і табой прысяга, і мы ўвойдзем з табой у пагадненне,
І сказаў Давід: «Акажу міласэрнасць Ханону, сыну Нааса, як аказаў мне міласэрнасць бацька яго». Такім чынам, паслаў Давід паслугачоў сваіх, каб суцешыць яго дзеля смерці бацькі. Калі ж паслугачы Давіда прыбылі ў зямлю сыноў Амона,
І, калі Давід прыбыў у Маханаім, Собі, сын Нааса з Рабы сыноў Амона, і Махір, сын Аміэля з Ладабара, і Барзэлай, галаадзец з Рагэліма,
Дык паслаў Давід вестуноў да жыхароў Явіса ў Галаад, каб сказалі яны ім: «Будзьце дабраславёны Госпадам, бо аказалі вы гэтую міласэрнасць гаспадару вашаму, Саўлу, і пахавалі яго.
І сказаў яму Бэнадад: «Гарады, якія мой бацька забраў у бацькі твайго, я вярну; і ты зрабі сабе ў Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаб сказаў: «А я пасля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусціў яго.
Калі пачулі гэта жыхары Явіса ў Галаадзе, гэта значыць усё, што зрабілі філістынцы з Саўлам,
паўсталі ўсе мужныя людзі і забралі целы Саўла і сыноў яго і прынеслі ў Явіс і пахавалі косці іх пад дубам, што ў Явісе, ды пасцілі сем дзён.
Не слухайце Эзэкію, бо так кажа цар асірыйцаў: “Заключыце са мною пагадненне і выйдзіце да мяне; і будзеце есці кожны з свайго вінаградніку і кожны з свайго дрэва фігавага, ды будзеце піць ваду кожны з сваёй студні,
Таксама ўсе жыхары Юды, якія былі ў зямлі Маабскай і сярод сыноў Амона, і ў Эдоме, і ва ўсіх краях, пачулі, што цар Бабілона пакінуў частку людзей у Юдэі і паставіў над імі начальнікам Гадалію, сына Ахікама, сына Сафана.
і сказалі яму: «Ведай, што Бааліс, цар сыноў Амона, паслаў Ізмаэля, сына Натаніі, знішчыць душу тваю». Але не паверыў ім Гадалія, сын Ахікама.
і ўзяў аднаго з нашчадкаў царскіх, і заключыў з ім запавет, і прысягаю звязаў яго, але і магнатаў перасяліў з зямлі,
Не павінны ўваходзіць аманіцяне і маабцы ў супольнасць Госпада навекі, нават у дзесятым пакаленні; не ўвойдзе ён у супольнасць Госпада навекі,
Таму сказалі яны: «Якое з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыло да Госпада ў Міцпу?» І вось, знайшліся жыхары Явіса ў Галаадзе, якія не былі ў войску гэтым,
Бачачы ж, што Наас, цар сыноў Амона, прыйшоў на вас, сказалі вы мне: “Не трэба, але хай цар валодае намі!” — а ўсё ж такі Госпад, Бог ваш, цараваў сярод вас.
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.