хай будуць дадзены нам сем чалавек, і мы іх павесім на шыбеніцах перад Госпадам у Габаоне на гары Госпада». І цар сказаў: «Я дам».
1 ЦАРСТВАЎ 10:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і Саўл пайшоў у дом свой у Габе; і праводзілі яго мужныя ваяры, да сэрцаў якіх дакрануўся Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама Саўл пайшоў у дом свой у Гіве. І пайшлі з ім ваяры, сэрцаў якіх дакрануўся Бог. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама і Саўл пайшоў у дом свой, у Гіву; і пайшлі зь ім адважныя, сэрца якіх крануўся Бог. |
хай будуць дадзены нам сем чалавек, і мы іх павесім на шыбеніцах перад Госпадам у Габаоне на гары Госпада». І цар сказаў: «Я дам».
Ды сабраліся кіраўнікі родаў Юды і Бэньяміна, і святары, і левіты дый кожны, чый дух Бог абудзіў, каб ісці на будаванне святыні Госпада, што была ў Ерузаліме.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Пагане ж, чуючы гэта, цешыліся ды славілі слова Госпадава, і ўсе, прызначаныя да жыцця вечнага, уверылі.
і вызваліў яго ад усякіх бед, і даў яму ласку і мудрасць перад абліччам фараона, цара Егіпта, і ён прызначыў яго ўладаром над Егіптам ды над усім сваім домам.
і Сэла, Элеф, і Евус, інакш Ерузалім, Габа і Карыят: чатырнаццаць гарадоў з іх вёскамі. Гэта ўладанне сыноў Бэньяміна па родах іх.
але яны сабраліся з усіх гарадоў, што былі іх па жэрабі, у Габу, каб дапамагаць ім і ваяваць супраць усяго народа Ізраэля.
І прыбылі пасланцы ў Габу, горад Саўла, і сказалі прамову перад усім народам; і залямантаваў увесь народ, і заплакаў.
І Саўл выбраў сабе тры тысячы ізраэльцаў: і дзве тысячы былі з Саўлам у Міхмасе і на гары Бэтэль, а тысяча з Ёнатанам у Габе Бэньяміна, астатні народ ён адпусціў кожнага ў палатку яго.