1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ўсе вы – сыны святла і сыны дня. Мы не належым ані ночы, ані цемры. Біблія (пераклад А.Бокуна) усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры. |
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
Пакуль маеце святло, верце ў святло, каб былі вы сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і адышоў, ды схаваўся ад іх.
каб адкрыў ты ім вочы, каб павярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў і ўдзел са святымі праз веру ў Мяне”.
Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.
Мы ж, якія належым дню, будзем цвярозымі, адзетымі ў панцыр веры і любові і ў шлем надзеі збаўлення.
Але і новае прыказанне пішу вам, яно праўдзівае ў Ім і ў вас, бо цемра прамінае, і праўдзівае святло свеціць ужо.