Гэтыя бо чатыры кіраўнікі прыдзверных мелі вечны абавязак. Гэта значыць, што гэтыя левіты былі адказныя за пакоі і скарбы дома Госпадава.
1 ЛЕТАПІСАЎ 9:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама яны начавалі каля святыні Госпадавай у час варты сваёй, так што нараніцы самі адкрывалі брамы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы. |
Гэтыя бо чатыры кіраўнікі прыдзверных мелі вечны абавязак. Гэта значыць, што гэтыя левіты былі адказныя за пакоі і скарбы дома Госпадава.
Некаторыя з іх былі пастаўлены над посудам службы, па ліку бо ўношваўся посуд і выносіўся;
Песня ўзыходжання. Вось, дабраслаўляйце Госпада, усе слугі Госпадавы, што стаіце начамі ў доме Госпадавым.
і ўвёў іх у дом Госпада, у залу сыноў Ханана, сына Ігдаліі, чалавека Божага, якая была блізка ад залы князёў, над залай Маасіі, сына Сэлума, прыдзверніка.
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.
А Самуэль спаў да раніцы, а потым адчыніў браму дома Госпада. І баяўся Самуэль сказаць Гэлі аб гэтым з’яўленні.