1 ЛЕТАПІСАЎ 9:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З левітаў жа: Сямэй, сын Гасуба, сын Эзрыкі, сына Гасабіі з сыноў Мэрары; Біблія (пераклад А.Бокуна) А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары; Біблія (пераклад В. Сёмухі) А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі - з сыноў Мэрарыных; |
Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў.
таксама браты іх, кіраўнікі па родах сваіх — тысяча семсот шэсцьдзесят, найдужэйшыя па сіле для выканання службы ў доме Божым.
Сыны Леві: кіраўнікі родаў, былі запісаны ў Кнізе Хронікаў аж да дней Ёнатана, сына Эліясіба.
Кіраўнікамі левітаў былі: Гасабія, Сэрэбія, Ешуа, Бэнуй, і Кадмігэль, і браты іх стаялі перад імі, каб па загадзе Давіда, чалавека Божага, славіць і дзякаваць паводле сваіх чэргаў:
А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.