А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
1 ЛЕТАПІСАЎ 8:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала. |
А Абнэр, сын Нэра, кіраўнік войска Саўла, узяў Ісбаала, сына Саўла, і прывёў яго ў Маханаім,
І даў загад Давід паслугачам, і яны забілі іх; і, адсекшы іх рукі і ногі, павесілі іх каля вадаёма ў Геброне. А галаву Ісбаала занеслі і пахавалі ў магіле Абнэра ў Геброне.
і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх.
І, калі пазней прасілі цара, даў ім Бог Саўла, сына Кіса, мужа з пакалення Бэньяміна, на сорак гадоў.
І дагналі філістынцы Саўла і сыноў яго, і забілі Ёнатана, і Абінадаба, і Мэльхісуа, сыноў Саўла.
І быў адзін чалавек, магутны чалавек з роду Бэньяміна, на імя Кіс, сын Абіэля, сына Сэрора, сына Бэхарата, сына Апія, сына Бэньяміна.
І быў у яго сын імем Саўл, прыгожы і сумленны, і не было сярод сыноў Ізраэля лепшага за яго; ён быў на галаву вышэй за ўвесь народ.