1 ЛЕТАПІСАЎ 6:63 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сынам Мэрары па родах іх: з пакалення Рубэна, і з пакалення Гада, і з пакалення Забулона па жэрабі далі дванаццаць гарадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сынам Мэрары паводле сем’яў іхніх з калена Рубэна, і з калена Гада, і з калена Завулёна [дадзены] жэрабям дванаццаць гарадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сынам Мэрары па плямёнах іх, ад калена Рувімавага, і ад калена Гадавага, і ад калена Завулонавага, дадзена па жэрабі дванаццаць гарадоў. |
Затым сынам Гэрсона па іх родах: — з пакалення Ісахара, і з пакалення Асэра, і з пакалення Нэфталі, і з пакалення Манасы ў Басане — трынаццаць гарадоў.
сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.
Гэта Басор у пустыні, што знаходзіцца на раўніне, для сыноў Рубэна; і Рамот у Галаадзе для сыноў Гада, і Галан у Басане для сыноў Манасы».
І сынам Мэрары па родах іх жэрабем выпала дванаццаць гарадоў ад пакаленняў Рубэна, і Гада, і Забулона.