Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сыны Аарона: Элеязэр — сын яго, Пінхас — сын яго, Абісуэ — сын яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) I гэта сыны Аарона: сын ягоны — Элеазар; сын ягоны — Пінхас; сын ягоны — Абішуя; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сыны Аарона: Элеазар, сын ягоны; Фінэес, сын ягоны; Авіюд, сын ягоны; |
Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
А на чацвёрты дзень у доме Бога нашага адважылі мы ўсё па ліку і вазе: срэбра, і золата, і пасудзіны — на рукі Мэрамота, сына Урыі, святара, і з ім быў Элеязэр, сын Пінхаса, і з імі былі Ёзабад, сын Ешуа, і Наадзія, сын Бэнуя, — левіты;
Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.
А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.
Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і знайшоў яго спаленага. Дык разгневаўся ён на сыноў Аарона, Элеязэра і Ітамара, ды сказаў ім:
Майсей зрабіў так, як яму загадаў Госпад. І, калі паклікаў Ешуа, паставіў яго перад святаром Элеязэрам і ўсім прысутным народам;
А кіраўніком над кіраўнікамі сем’яў левітаў быў Элеязэр, сын Аарона святара, ён наглядаў за тымі, што ахоўвалі свяцілішча.
Але Надаб і Абігу памерлі перад абліччам Госпада ў пустыні Сінай, прынеслі чужы агонь, і памерлі яны бяздзетныя; і выконвалі святарскую службу перад бацькам сваім, Ааронам, Элеязэр і Ітамар.