Такім чынам, назаўтра ўстаў Давід рана, і скіраваў Госпад слова да прарока Давіда Гада, «які бачыць», кажучы:
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеянні ж цара Давіда, першыя і апошнія, былі апісаны ў Кнізе Самуэля Прадракальніка ды ў Кнізе Натана Прарока і ў Кнізе Гада Прадракальніка, Біблія (пераклад А.Бокуна) І справы Давіда валадара, першыя і апошнія, вось, яны запісаныя ў летапісах Самуэля, відушчага, і ў летапісах Натана, прарока, і ў летапісах Гада, відушчага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзеі цара Давіда, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самуіла празорліўца і ў запісах Натана прарока і ў запісах Гада празорліўца, |
Такім чынам, назаўтра ўстаў Давід рана, і скіраваў Госпад слова да прарока Давіда Гада, «які бачыць», кажучы:
А іншыя дзеянні Саламона, усё, што ён рабіў, і мудрасць яго — вось, усё гэта апісана ў кнізе дзеянняў Саламона;
А іншыя дзеянні Рабаама і ўсё, што ён рабіў, — усё гэта запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі.
і ўсё цараванне яго, і магутнасць, і час, што прайшоў пад яго ўладаю, і ва ўсіх царствах зямлі.
Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
А дзеянні Рабаама першыя і апошнія, апісаны ў Словах прарока Сямэі і Адо прадракальніка, а таксама радаводы і войны, якія ўзніклі між Рабаамам і Ерабаамам за ўвесь час.
А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.
Іншыя ж дзеянні Саламона ад першых да апошніх запісаны ў словах прарока Натана ды ў прароцтвах Ахіі Сіланіта, а таксама ў бачанні Адо Празарліўца ў справе Ерабаама, сына Набата.
А прарок Гад раіў Давіду: «Не заставайся ў сховішчы. Збярыся і ідзі ў зямлю Юды». І, вырушыўшы, Давід прыбыў у лес Гарэт.
Калісьці ў Ізраэлі кожны, хто ішоў параіцца з Богам, так казаў: «Хадземце і пойдзем да таго, хто бачыць»; бо хто сёння называецца прарокам, калісьці называўся тым, хто бачыць.