Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 28:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

а на ахвярнік, на якім успальваецца кадзіла, даў найчысцейшага золата, і золата на будаванне павозкі з залатымі херубінамі, якія расцягваюць крылы і прыкрываюць каўчэг прымірэння Госпада.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і на ахвярнік каджэньня золата шчырага вагою, і на вобраз калясьніцы херувімаў, якія разгортваюць крылы свае і закрываюць Каўчэг Запавету ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і для ахвярніка дымленьня зьлітага золата з пазнакаю вагі, і зладжваньня калясніцы з залатымі херувімамі, якія прасьціраюць крылы і пакрываюць каўчэг запавета Гасподняга.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 28:18
13 Крыжаваныя спасылкі  

І зрабіў Саламон усе прылады ў доме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клаліся хлябы пакладныя,


таксама на відэльцы, і чары, і збанкі з найчысцейшага золата, і на чары залатыя паводле іх памераў даў золата на кожную чару; таксама і на срэбраныя чары даў розную колькасць срэбра,


Нахіліў Ён нябёсы, і сышоў, і змрок пад нагамі Яго.


Што глядзіце вы з пагардаю, горы крутыя, на гару, дзе спадабалася пасяліцца Богу? Бо Госпад паселіцца навечна.


Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.


Госпад валадарыць — трымцяць народы, сядзіць Ён на херубінах, — трасецца зямля.


а зверху над каўчэгам былі херубіны славы, ацяняючы перамольню. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.


Дык паслаў народ у Сіло, і прынеслі адтуль каўчэг запавету Госпада Магуццяў, Які сядзеў на херубінах. Пры каўчэгу запавету Бога былі два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас.