1 ЛЕТАПІСАЎ 28:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі], і ўсімі ваярамі магутнымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраў Давід у Ерусаліме ўсіх правадыроў Ізраільскіх, начальнікаў плямёнаў і начальнікаў аддзелаў, якія служылі цару, і тысячнікаў, і сотнікаў, і наглядчыкаў за маёмасьцю і статкамі цара і сыноў ягоных зь еўнухамі, ваеначальнікаў і ўсіх адважных мужоў. |
І прамовіў цар Давід да ўсяго сходу: «Саламона, сына майго, адзінага выбраў Госпад — яшчэ маладога і кволага, — а справа важная: бо не для чалавека рыхтуецца жытло, але для Госпада Бога.
Так добраахвотна ўсклалі ахвяру кіраўнікі родаў, і кіраўнікі пакаленняў Ізраэля, таксама тысячнікі і сотнікі, і загадчыкі работ царскіх;
Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,
склікаў Ешуа ўвесь Ізраэль, і старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і сказаў ім: «Я састарэў і прыйшоў у гады пажылыя,
І сабраў Ешуа ў Сіхэме ўсе пакаленні Ізраэля, і паклікаў старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і яны сталі ў прысутнасці Бога;