1 ЛЕТАПІСАЎ 25:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Васемнаццатае — на Ханані разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць. Біблія (пераклад А.Бокуна) васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; Біблія (пераклад В. Сёмухі) васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць; |
Вось змены святароў і левітаў: гатовыя для ўсякай службы дома Госпадава; і хай дапамагае табе ва ўсякай працы кожны, хто навучаны і падрыхтаваны да ўсякай справы, таксама князі і ўвесь народ у тваіх справах».
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.
А Эзэкія вярнуў чэргі святароў і левітаў па іх раздзяленні — кожнага ў яго службе, гэта значыць, як святароў і левітаў — да ўскладання цэласпалення і мірных ахвяр, так каб спаўнялі службу і славілі ды спявалі песні пахвалы ў брамах лагера Госпада.
Такім чынам, калі заклалі падмурак святыні Госпадавай, сталі святары ў шатах сваіх з трубамі і левіты, сыны Асафа, з цымбаламі, каб славіць Бога па загадзе Давіда, цара Ізраэльскага.
якія прысутнічалі і спаўнялі службу Богу свайму і службу ачышчэння разам са спевакамі і прыдзвернымі паводле загаду Давіда і Саламона, сына яго.