1 ЛЕТАПІСАЎ 24:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім. |
І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.
Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму.
Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,
І пад яго ўладай былі: Эдэн, і Бэньямін, Ешуа і Сямэя, таксама Амарыя і Сахэнія, якія пражывалі ў святарскіх гарадах, каб справядліва дзяліць братам сваім, падзеленым на чэргі, як вялікім, так і малым,