Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
1 ЛЕТАПІСАЎ 24:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта чэргі іхнія для служэньня іхняга, каб яны прыходзілі ў Дом ГОСПАДА паводле пастановы сваёй, [дадзенай] праз Аарона, бацьку іхняга, як загадаў яму ГОСПАД, Бог Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў. |
Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля — Ягэдэя.
Браты ж іх пражывалі ў сваіх сялібах і прыходзілі час ад часу, каб быць з імі, праз сем дзён.
Дык левіты ды ўсе з Юдэі зрабілі ўсё так, як загадаў ім першасвятар Ёяда. Кожны ўзяў сваіх людзей, якія прыходзілі ў суботу, з тымі, якія выходзілі ў суботу: бо першасвятар Ёяда не дазволіў адысці дружынам, якія звычайна змяняліся кожны тыдзень.
Калі б дасканаласць дасягальнай была праз святарства левітаў, бо народ атрымаў закон ад яго, то нашто было ўстанаўляць яшчэ іншага святара на ўзор Мэльхісэдэха, а не на ўзор Аарона называцца?