а Элеязэр памёр ды не меў сыноў, але дачок, і ўзялі іх за жонак сыны Кіса, браты іх.
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Мусі: Махалі, і Эдэр, і Ярмут — трое. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Мушы: Махлі, Эдэр, Ірэмот, тры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот - трое. |
а Элеязэр памёр ды не меў сыноў, але дачок, і ўзялі іх за жонак сыны Кіса, браты іх.
Гэта сыны Леві па іх родах, кіраўнікі сем’яў па змене і па ліку паасобных галоў, якія спаўнялі службу ў доме Госпада ад дваццаці гадоў і вышэй.
І падрыхтуйцеся па родах вашых і па чэргах вашых, як напісаў Давід, цар Ізраэля, і прадпісаў Саламон, сын яго;
Ён таксама ўстанавіў па распараджэнні Давіда, бацькі свайго, абавязкі святароў у іх службе і левітаў у сваім парадку, каб спявалі пахвальныя гімны і служылі перад святарамі па рытуале кожнага дня; паставіў ён таксама прыдзверных па іх раздзяленні для кожнай брамы: так бо загадаў чалавек Божы — Давід.