І даў фараон загад людзям сваім наконт Абрама; і вывелі яго, і жонку яго, і ўсё, што ён меў.
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў сына свайго Саламона, і загадаў яму пабудаваць дом Госпаду, Богу Ізраэля; Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў Салямона, сына свайго, і загадаў яму пабудаваць Дом ГОСПАДУ, Богу Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў Саламона, сына свайго, і наказаў яму пабудаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму. |
І даў фараон загад людзям сваім наконт Абрама; і вывелі яго, і жонку яго, і ўсё, што ён меў.
Сталася ж, калі цар абжыўся ў доме сваім і Госпад даў яму супакой ад усіх ворагаў яго навокал,
Калі ж Давід абжыўся ў сваім доме, сказаў прароку Натану: «Вось, я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг запавету Госпада пад шкурамі».
І калі цар падняўся і стаў, ён казаў: «Слухайце мяне, браты мае і народзе мой! Задумаў я пабудаваць дом, у якім супачыў бы каўчэг прымірэння Госпада і падножжа для стопаў Бога нашага; і да пабудавання я ўсё прыгатаваў;
і, усклаўшы на галаву яго рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў Госпад праз Майсея.
аж да дня, у які быў узяты у неба, даўшы даручэнні праз Духа Святога Апосталам, якіх Ён выбраў.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось жа, набліжаецца дзень смерці тваёй. Пакліч Ешуа і станьце ў палатцы сустрэчы, каб Я даў яму даручэнні». Дык Майсей і Ешуа пайшлі і сталі ў палатцы сустрэчы.
А Госпад загадаў Ешуа, сыну Нуна, і сказаў: «Будзь мужным і моцным, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраэля ў зямлю, якую Я абяцаў ім, а Я буду з табою».
Заклінаю цябе перад Богам і Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі захаваць гэта без перадузятасці, не хістаючыся ў той ці іншы бок.
Умольваю цябе перад Богам і Госпадам Хрыстом Ісусам, Які будзе судзіць жывых і памерлых, праз прыход Яго і Валадарства Яго: