А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
1 ЛЕТАПІСАЎ 20:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым пачалася вайна з філістынцамі ў Газэры, у якой Сабахай Гусаціт забіў Сапу з роду Рэфы ды ўпакорыў іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася пасьля гэтага, пачалася вайна з Філістынцамі ў Гэзэры. Тады Сібэхай Хушанін забіў Сіпая, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў, і яны былі пабітыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля таго пачалася вайна зь Філістымлянамі ў Газэры. Тады Савахай Хушацянін пабіў Сафа, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў. І яны ўпакорыліся. |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедар-Лагамэр і цары, якія былі з ім разам, і пабілі рэфаімаў у Астарот-Карнаіме, і зузімаў у Хаме, і эмімаў у Савэ-Карыятаіме,
А зноў пачалася вайна філістынцаў супраць ізраэльцаў, і пайшлі Давід і паслугачы яго з ім, і ваявалі з філістынцамі, і Давід адчуў сябе змучаным.
І Есбібэноб, які быў з нашчадкаў Рэфы, — жалеза дзіды якога важыла трыста сікляў і падперазаны ён быў новым мечам, — хацеў забіць Давіда.
Давід паступіў так, як Бог яму загадаў, і паразіў войска філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.
У восьмым месяцы восьмым быў Сабахай Гусаціт з роду Зары, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
і сыходзіць на захадзе да мяжы Ефлата аж да межаў ніжняга Бэтарона і да Газэра; і заканчваюцца яе землі ля Вялікага мора.