Нарадзіла яна таксама Саафа, бацьку Мадмены, Суэ, бацьку Махбены і бацьку Габы. Акса ж была дачкой Калеба.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта былі сыны Калеба. Сыны Гура, першароднага Эфраты: Сабал, бацька Карыят-Ярыма, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма; |
Нарадзіла яна таксама Саафа, бацьку Мадмены, Суэ, бацьку Махбены і бацьку Габы. Акса ж была дачкой Калеба.
І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.
А Пэнуэль быў бацькам Гэдора, і Эзэр — бацькам Госа: гэта сыны Гура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлехэма.
і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.
І сыны Ізраэля паднялі лагер і ў трэці дзень прыбылі ў іх гарады, якія называюцца Габаон, і Кафіра, і Бэрот, і Карыят-Ярым;
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!
І прыбылі жыхары Карыят-Ярыма, і забралі наверх каўчэг Госпада, і прынеслі яго на ўзгорак у дом Абінадаба; а Элеязэра, сына яго, пасвяцілі, каб сцярог каўчэг Госпада.