І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той дзень устанавіў Давід у першы раз, каб хвалілі Госпада праз Асафа ды яго братоў: Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень Давід упершыню загадаў славіць ГОСПАДА Асафу і братам ягоным: Біблія (пераклад В. Сёмухі) У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных: |
І заспяваў Давід словы гэтае песні Госпаду ў дзень, калі вызваліў яго Госпад з рук усіх ворагаў яго і з рукі Саўла,
Банаю ж і Яхазіэля — святароў, каб трубілі ў трубы заўсёды перад каўчэгам запавету Божага.
І загадаў Эзэкія і кіраўнікі левітам, каб славілі яны Госпада словамі Давіда і Асафа Прадракальніка: яны хвалілі Яго з вялікай радасцю і, укленчыўшы, пакланіліся тварам да зямлі.
Кіраўнікамі левітаў былі: Гасабія, Сэрэбія, Ешуа, Бэнуй, і Кадмігэль, і браты іх стаялі перад імі, каб па загадзе Давіда, чалавека Божага, славіць і дзякаваць паводле сваіх чэргаў:
Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада, які прамовіў Госпаду словы гэтай песні, калі Госпад яго вызваліў ад моцы ўсіх ворагаў яго