Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 16:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ўстанавіў яго Якубу як закон, і Ізраэлю як Вечны Запавет,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 16:17
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?


Не трымаліся яны запавету Божага і не згаджаліся жыць па законе Яго.


і сказаў: “Я ўвяду вас ад смутку Егіпта ў зямлю хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам”.


Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».


«Выслухайце словы гэтай дамовы і кажыце людзям Юдэі і жыхарам Ерузаліма.


Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,