І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.
1 ЛЕТАПІСАЎ 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давіда і прыгатаваў месца для каўчэга Божага, і зрабіў для яго палатку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудаваў [Давід] сабе дамы ў горадзе Давіда, і падрыхтаваў месца для Каўчэгу Божага, і расьцягнуў для яго намёт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давідавым, і падрыхтаваў месца для каўчэга Божага, і ўладзіў для яго скінію. |
І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.
І Давід абжыўся ў крэпасці, і назваў яе горадам Давідавым; і адбудаваў яго кругом ад Мэло і ў сярэдзіне.
І паведамілі цару Давіду: «Дабраславіў Госпад Абэдэдома ды ўсё яго дзеля каўчэга Божага». Дык пайшоў Давід, і перанёс каўчэг Божы з дома Абэдэдома ў горад Давідаў з радасцю.
І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння.
і сказаў ім: «Вы з’яўляецеся кіраўнікамі родаў левітаў, ачысціцеся вы і браты вашы ды перанясіце каўчэг Госпада, Бога Ізраэля, на месца, якое я прыгатаваў.
Дык сабраў Давід увесь Ізраэль у Ерузаліме, каб занесці каўчэг Госпада на сваё месца, якое прыгатаваў для яго;
Дык перанеслі каўчэг Божы і памясцілі яго ў сярэдзіне палаткі, якую расцягнуў для яго Давід, і ўсклалі цэласпаленні і ахвяры прымірэння перад Богам.
Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
Каўчэг жа Божы перанёс Давід з Карыят-Ярыма на месца, прыгатаванае ім для яго, дзе паставіў для яго палатку, гэта значыць у Ерузаліме;
Затым сазваў старэйшын Ізраэля, і ўсіх кіраўнікоў пакаленняў, і князёў родаў Ізраэля ў Ерузалім, каб перанесці каўчэг прымірэння Госпадава з горада Давіда, якім з’яўляецца Сіён.