Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 14:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пакінулі там філістынцы багоў сваіх, якіх Давід загадаў спаліць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пакінулі там Філістынцы багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалілі [іх] у агні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І пакінулі там Філістымляне багоў сваіх, і загадаў Давід, і спалены яны агнём.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 14:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пакінулі яны там сваіх ідалаў, якіх захапілі Давід і людзі яго.


І ўзялі яны слуп Баала, і разбілі яго.


і ў агонь кінулі яны багоў іх; бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых з дрэва і каменя, і знішчылі іх.


І калі накіраваліся яны ў Баал-Парацым, і пабіў іх там Давід, дый казаў: «Разбіў Бог ворагаў маіх рукою маёй, як разбіваюцца воды». І таму тое месца названа было Баал-Парацым.


У наступны раз філістынцы таксама нахлынулі і рассыпаліся па лагчыне;


У тую ноч Я прайду па зямлі Егіпта і пазабіваю ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад чалавека да жывёлы; і правяду суд над усімі багамі Егіпта, Я — Госпад.


І, схапіўшы цяля, што яны зрабілі, спаліў яго і сцёр аж на пыл, які ўсыпаў у ваду і даў яе піць сынам Ізраэля.


Ідалаў іх спалі агнём; і не будзь сквапным на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, нічога з гэтага не бяры сабе, каб не ўчыніць грэх, бо гэта брыдота для Госпада, Бога твайго.


Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём.