Кажа яму Лабан: «О, каб я знайшоў ласку перад абліччам тваім! Я пераканаўся, што Госпад дабраславіў мяне дзеля цябе.
1 ЛЕТАПІСАЎ 13:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык застаўся каўчэг Божы ў доме Абэдэдома на тры месяцы; і дабраславіў Госпад дом яго ды ўсё, што ён меў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў Каўчэг Божы ў Абэд-Эдома, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД дом Абэд-Эдома і ўсё, што ў яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заставаўся каўчэг Божы ў Авэдара, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь дом Авэдара і ўсё, што ў яго. |
Кажа яму Лабан: «О, каб я знайшоў ласку перад абліччам тваім! Я пераканаўся, што Госпад дабраславіў мяне дзеля цябе.
дабраславіў Госпад дом егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславенне Госпада на ўсёй маёмасці яго: як у доме, так і на полі.
І не хацеў Давід везці каўчэг Госпада да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэдэдома з Гета.
Потым Абэдэдома з шасцюдзесяццю васьмю яго братамі, і Абэдэдома, сына Ідытуна, ды Госу паставіў прыдзвернымі.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.