Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І засмуціўся Давід, што Госпад паразіў Озу, і назваў тое месца Пэрэс Оза, аж па сённяшні дзень.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І засмуціўся Давід, што ГОСПАД ударам ударыў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза аж да гэтага дня.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І засмуціўся Давід, што Гасподзь пабіў Озу. І назваў тое месца паразаю Озы; так называецца яно і да сёньня.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 13:11
11 Крыжаваныя спасылкі  

З гэтае прычыны сыны Ізраэля не ядуць жылу, якая на сцягне, аж да сённяшняга дня, таму што закрануў [Ён] жылу сцягна Якуба.


І ўзгарэўся гневам Госпад супраць Озы, і ўдарыў яго за правіну; ён памёр там пры каўчэгу Божым.


І ў той дзень Давід спалохаўся Госпада, кажучы: «Як да мяне прыйдзе каўчэг Госпада?»


Дык разгневаўся Госпад на Озу і забіў яго за тое, што ён дакрануўся да каўчэга; і памёр ён там перад Богам.


Дык пабаяўся тады Давід Бога і казаў: «Як я магу да сябе прыняць каўчэг Божы?»


Бо раней не было вас і ўчыніў Госпад, Бог Ізраэля, разбіццё сярод нас, бо мы не пыталі ў Яго, як належала».


Таксама і святары, якія прыступаюць да Госпада, хай асвяцяцца, каб Ён не ўдарыў іх».


А Госпад сказаў: «Ці ты думаеш, што справядліва гневаешся?»


Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».


І пахавалі яго ў даліне ў зямлі Мааба насупраць Бэт-Пэгора. І ніхто з людзей не ведае магілы яго па сённяшні дзень.


Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.