1 ЛЕТАПІСАЎ 13:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давід раіўся з тысячнікамі і сотнікамі і з усімі кіраўнікамі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І радзіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі, з усімі правадырамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І раіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі і з усімі правадырамі, |
Гэтыя з сыноў Гада — кіраўнікі войска, найменшы сотню перамагаў, і найбольшы — тысячу.
Калі ён вярнуўся ў Сікэлаг, перабеглі да яго з пакалення Манасы: Эдна, і Ёзабад, і Ядзігэль, і Міхаэль, і Ёзабад, і Элію, і Сэлетай, і кіраўнікі над тысячамі ў Манасы;
Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні.
А таксама тыя, хто каля іх быў, аж да Ісахара і Забулона, і Нэфталі — прывозілі ім хлеб на аслах, і на вярблюдах, і на мулах, і на валах: мучную ежу, фігі, разынкі, віно, аліўкавы алей, жывёлу і авечак, дзеля ўсякага дастатку, бо была радасць у Ізраэлі.
і прамовіў да ўсяго сходу Ізраэля: «Калі гэта падабаецца вам і калі гэта слова з волі Госпада, Бога нашага, што гавару, дык разашлём вестку да братоў нашых другіх ва ўсіх мясцовасцях Ізраэля і да святароў і левітаў, якія пражываюць у ваколіцах гарадоў, каб сабраліся яны да нас
Затым загадаў Саламон сабрацца ўсяму Ізраэлю, тысячнікам, і сотнікам, і суддзям, і правадырам усяго Ізраэля, і князям родаў,
Дык на світанні ўстаў цар Эзэкія, і сабраў кіраўнікоў горада, і пайшоў у дом Госпада.
Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і, скарыстаўшыся з іх, зарабіў яшчэ пяць талентаў.