Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 і прамовіў да ўсяго сходу Ізраэля: «Калі гэта падабаецца вам і калі гэта слова з волі Госпада, Бога нашага, што гавару, дык разашлём вестку да братоў нашых другіх ва ўсіх мясцовасцях Ізраэля і да святароў і левітаў, якія пражываюць у ваколіцах гарадоў, каб сабраліся яны да нас

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сказаў Давід усёй царкве Ізраіля: «Калі гэта для вас добра і калі гэта ад ГОСПАДА, Бога нашага, пашлем паўсюль да пазасталых братоў нашых па ўсёй зямлі Ізраіля, і да сьвятароў і лявітаў у гарадах і паселішчах іхніх, каб яны сабраліся да нас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 і сказаў Давід усяму сходу Ізраільцянаў; калі заўгодна вам, і калі на тое будзе воля Госпада Бога нашага, пашлем усюды да астатніх братоў нашых, па ўсёй зямлі Ізраільскай, і разам зь імі да сьвятароў і лявітаў, у гарады і селішчы іхнія, каб яны сабраліся да нас,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 13:2
16 Крыжаваныя спасылкі  

А філістынцы ваявалі з ізраэльцамі; і ваяры Ізраэля пабеглі ад філістынцаў, і падалі забітыя на гары Гэльбоэ.


Можа, твой Госпад Бог пачуе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб блюзніць на Бога жывога, ды пакарае за словы, якія чуў Госпад, Бог твой; дык уздымі малітву за астатніх”».


Дзе няма парады — разбягаюцца намеры, а здзяйсняюцца — дзе многа дарадчыкаў.


Калі ўбачылі ўсе ізраэльцы, якія жылі ў лагчыне, што яны ўцякаюць і што Саўл і яго сыны загінулі, дык яны пакінулі свае гарады і разбегліся хто куды; затым прыбылі філістынцы і пасяліліся ў іх гарадах.


і вярнуўся Ярам, каб вылечыць у Езрагэлі раны, якія прычынілі яму сірыйцы ў баі супраць Газаэля, цара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодны са мною, хай ніводзін не выходзіць з горада, каб занесці вестку ў Езрагэль».


Яны сказалі яму: «Калі сёння паслухаеш гэты народ і будзеш служыць яму, і споўніш іх просьбу, і будзеш гаварыць да іх словы спагадныя, будуць яны табе паслугачамі ва ўсе дні».


Калі тое зробіш, выканаеш наказ Божы і пастановы Яго зможаш падтрымаць, і ўвесь гэты народ вернецца ў мясціны свае ў згодзе».


Давід раіўся з тысячнікамі і сотнікамі і з усімі кіраўнікамі,


і каб вярнуць каўчэг Бога нашага да нас: бо мы не звярталіся да яго ў час Саўла».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы