1 КАРЫНФЯНАЎ 14:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі хто гэтага не разумее, хай не разумее. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто не разумее, няхай не разумее. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А хто не разумее, няхай не разумее. |
Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».
Не давайце сабакам святога, ды не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі ды, павярнуўшыся, не разарвалі вас.
Калі каму здаецца, што ён прарок або духоўны, дык хай ведае, што тое, што вам пішу, ёсць загады Госпада.
Так, вось, браты, рупцеся пра дар праракавання ды не забараняйце прамаўляць на мовах.