Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 КАРЫНФЯНАЎ 14:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі ж каму іншаму з тых, што сядзяць, будзе дадзена аб’яўленне, дык хай першы замоўкне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А калі іншаму з тых, якія сядзяць, [нешта] адкрыецца, першы няхай маўчыць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

калі ж каму з тых, што сядзяць, будзе адкрыцьцё, дык першы маўчы;

Глядзіце раздзел



1 КАРЫНФЯНАЎ 14:30
8 Крыжаваныя спасылкі  

Перачакаў я словы вашы, наставіў вушы на вашу мудрасць, пакуль вы шукалі [слоў],


Дык што ж, браты? Калі збіраецеся разам, кожны з вас мае псальм, мае навуку, мае адкрыццё, мае мовы, мае тлумачэнне: усё гэта хай будзе на пабудову царквы.


Прарокі хай прамаўляюць па двое або па трое, іншыя ж хай разважаюць.


Такім спосабам можаце праракаваць усе, адзін за адным, каб усе вучыліся і ўсе былі ўсцешаны.


Цяпер жа, браты, калі прыйду да вас, гаворачы мовамі, якую прынясу вам карысць, хіба што буду гаварыць да вас абвяшчэннем, або ведамі, або прароцтвам, або навукай.