А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, ішоў ён з пакрытай галавой і босымі нагамі; але і ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з пакрытымі галовамі і плакалі.
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой, ганьбіць сваю галаву. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усякі муж, які моліцца або прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галаваою, сарамаціць сваю галаву; |
А Давід узыходзіў на гару Аліўную, ішоў і плакаў, ішоў ён з пакрытай галавой і босымі нагамі; але і ўсе людзі, што былі з ім, ішлі з пакрытымі галовамі і плакалі.
А цар закрыў твар свой і галасіў моцным голасам: «Сыне мой Абсаломе, Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
бо сын зневажае бацьку, дачка працівіцца маці сваёй, нявестка — свекрыві сваёй: ворагі чалавеку — хатнія яго.
І былі ў Антыёхіі, у царкве, прарокі і настаўнікі: Барнаба і Сімяон, званы Нігер, Луцый Цырэнец і Манаэн, які гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, ды Саўл.
Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголена.
іншаму – чыніць цуды, іншаму – праракаванне, іншаму – распазнаванне духаў, іншаму – розныя мовы, іншаму – тлумачэнне моў.
І адных Бог паставіў у Царкве па-першае – Апосталамі, па-другое – прарокамі, па-трэцяе – настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.
І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.