Таксама хлеб з неба даў Ты ім у час голаду іх, і ваду вывеў Ты ім са скалы ў час смагі іх; і сказаў ім, каб увайшлі і валодалі зямлёю, над якой падняў Ты руку Сваю, каб даць яе ім.
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўсе спажывалі тую самую духоўную страву Біблія (пераклад А.Бокуна) і ўсе елі тую самую духоўную ежу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе елі адну і тую самую духоўную страву; |
Таксама хлеб з неба даў Ты ім у час голаду іх, і ваду вывеў Ты ім са скалы ў час смагі іх; і сказаў ім, каб увайшлі і валодалі зямлёю, над якой падняў Ты руку Сваю, каб даць яе ім.
І даў Ты ім Свайго добрага Духа, каб ён вучыў іх, і манны Сваёй не забраў ад іх вуснаў, і ваду даў Ты ім у час іх смагі.
Калі ўбачылі гэта сыны Ізраэля, пыталіся адзін аднаго: «Мангу?» Бо не ведалі, што гэта было. І сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які даў вам Госпад для спажывання.
А сыны Ізраэля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю заселеную; а: «Што гэта?» елі яны гэтую ежу, аж пакуль не прыбылі да межаў зямлі Ханаан.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось, Я спашлю вам хлеб з неба ў выглядзе дажджу; хай народ выходзіць і збірае тое, чаго на кожны дзень дастаткова, каб Я іх выпрабаваў, ці будуць яны хадзіць паводле Майго запавету, ці не.
Ён упакорыў цябе нястачай і даў табе есці манну, якой не ведаў ані ты, ані бацькі твае, каб паказаць табе, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Госпада.