Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 11:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і радуюся за вас, што Мяне ня было там, каб цяпер уверавалі; але пойдзем да яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і Я радуюся дзеля вас, што Я ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і радуюся за вас, што вы паверыце, бо Мяне там не было; але пойдзем да яго».

Глядзіце раздзел



ЯНА 11:15
16 Крыжаваныя спасылкі  

І ў тую ноч зьявіўся яму Гасподзь і сказаў: Я Бог Абрагама, бацькі твайго: ня бойся, бо Я з табою, і дабраслаўлю цябе і памножу нашчадкаў тваіх, дзеля Абрагама, раба майго.


І з таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, Гасподзь дабраславіў дом Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне Гасподняе на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.


і загарэліся ў пустыні пажадай, і спакусілі Бога ў бязьлюднай.


Вось, будуць узбройвацца супроць цябе, але не ад Мяне; хто б ні ўзброіўся супроць цябе, - загіне.


Так кажа Гасподзь: калі ў вінаграднай гронцы ёсьць сок, тады кажуць: не пашкодзь яе, бо ў ёй добрае слаўленьне; тое самае зраблю Я і дзеля рабоў Маіх, каб ня ўсіх загубіць.


Тады Ісус сказаў ім адкрыта: Лазар памёр;


Тады Тамаш, інакш называны Блізьнюк, сказаў вучням: пойдзем і мы памрэм зь ім.


Ісус, пачуўшы, сказаў: гэта хвароба не да сьмерці, а на славу Божую, хай праславіцца празь яе Сын Божы.


Ісус на гэта сказаў: ня Мне быў голас гэты, а народу;


і за іх я прысьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаныя праўдаю.


Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.


Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце мілаты тым большую ў многіх нарадзіла ўдзячнасьць на славу Божую.


Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю.


Гэта напісаў вам я, хто верыць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што вы, веруючы ў Сына Божага, маеце жыцьцё вечнае.