Калі будаваўся храм, на будоўлю ўжываліся абчасаныя камяні: ні молата, ні цесака, ні якога іншага жалезнага прыладзьдзя ня было чуваць у храме пры будаўніцтве яго.
ЭФЭСЯНАЎ 2:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) на якім увесь будынак, моцна складаны, вырастае ў сьвяты храм у Госпадзе, Біблія (пераклад А.Бокуна) на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) на Якім уся пабудова зладжана расце ў святую святыню ў Госпадзе, |
Калі будаваўся храм, на будоўлю ўжываліся абчасаныя камяні: ні молата, ні цесака, ні якога іншага жалезнага прыладзьдзя ня было чуваць у храме пры будаўніцтве яго.
Такія самыя дзьверы, як і ў пакоях, якія на поўдзень, і для ўваходу ў іх - дзьверы каля самай дарогі, якая ішла проста ўздоўж сьцяны на ўсход.
Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: «усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
і ня трымаючыся галавы, ад якое ўсё цела, суглобамі і зьвязкамі жыўнасна злучанае і змацаванае, расьце ростам Божым.
каб, калі запазьнюся, ты ведаў, як трэба паводзіцца ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога жывога, стоўп і аснова ісьціны.