Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭФЭСЯНАЎ 2:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 на Якім уся пабудова зладжана расце ў святую святыню ў Госпадзе,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 на якім уся пабудова, ра­зам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 на якім увесь будынак, моцна складаны, вырастае ў сьвяты храм у Госпадзе,

Глядзіце раздзел Копія




ЭФЭСЯНАЎ 2:21
12 Крыжаваныя спасылкі  

А пры пабудове дома карысталіся абчасанымі і найлепшымі камянямі; і ў святыні не было чутна ані молата, ані сякеры, ані якой-небудзь жалезнай прылады, калі яе будавалі.


Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.


І ля брам залаў, якія былі на паўднёвым баку, — брама ў верхняй частцы праходу, які быў праходам перад ахоўным мурам для тых, хто ўваходзіць праз усходні бок.


Мы бо – супрацоўнікі Божыя, а вы – Божая ніва, будоўля Божая.


Або якое суладдзе святыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсць святыня Бога жывога, як кажа Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.


і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.


Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы