Тады Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія, - як загадаў цар Дарый, так дакладна і рабілі.
ЭСТЭР 6:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Аман вопратку і каня і апрануў Мардахэя, і вывеў яго на кані на гарадскі пляц і абвясьціў перад ім: так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча вылучыць пашанаю! Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Аман шату і каня, і апрануў Мардэхая, і вывеў яго на кані на гарадзкую плошчу, і клікаў перад ім: «Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Аман узяў шаты і каня; і ўбраў Мардахэя, і, пасадзіўшы на каня, ішоў наперадзе па гарадской плошчы, выкрыкваючы: «Такою пашанаю ўшаноўваецца той, каго захоча цар ушанаваць». |
Тады Татнай, зарэцкі начальнік вобласьці, Шэтар-Бознай і таварышы іхнія, - як загадаў цар Дарый, так дакладна і рабілі.
І сказаў цар Аману: зараз жа вазьмі вопратку і каня, як ты сказаў, і зрабі гэта Мардахэю Юдэю, які сядзіць каля царскае брамы; нічога не прапусьці з таго, што ты казаў.
І вярнуўся Мардахэй да царскае брамы. А Аман пасьпяшаўся ў дом свой, журботны і закрыўшы галаву.
І Мардахэй выйшаў ад цара ў царскім адзеньні яхантавага і белага колеру і ў вялікім залатым вянку і ў мантыі вісоннай і пурпуровай. І горад Сузы разьвесяліўся і зарадаваўся.
І ўсе князі ў вобласьцях і сатрапы, і вобласьценачальнікі і выканаўцы дзеяў царскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо напаў на іх страх перад Мардахэем.
Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане.
І прыйдуць да цябе ў пакоры сыны прыгнятальнікаў тваіх, і ўпадуць да ступакоў ног тваіх усе, хто пагарджаў табою, і назавуць цябе горадам Госпада, Сіёнам Сьвятога Ізраілевага.
Вось, Я зраблю, што з сатанінскае зборні, з тых, якія кажуць пра сябе, што яны Юдэі, але самі не такія, а хлусяць, - вось, Я зраблю тое, што яны прыйдуць і паклоняцца перад нагамі тваімі, і ўведаюць, што Я палюбіў цябе.