Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭСТЭР 6:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Такім чынам, Аман узяў шаты і каня; і ўбраў Мардахэя, і, пасадзіўшы на каня, ішоў наперадзе па гарадской плошчы, выкрыкваючы: «Такою пашанаю ўшаноўваецца той, каго захоча цар ушанаваць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І ўзяў Аман шату і каня, і апрануў Мардэхая, і вывеў яго на кані на гарадзкую плошчу, і клікаў перад ім: «Гэтак робіцца таму чалавеку, якога валадар хоча ўшанаваць!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 І ўзяў Аман вопратку і каня і апрануў Мардахэя, і вывеў яго на кані на гарадскі пляц і абвясьціў перад ім: так робіцца таму чалавеку, якога цар хоча вылучыць пашанаю!

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 6:11
9 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Татанай, кіраўнік зямлі за ракой, і кіраўнікі, і дарадчыкі яго дакладна зрабілі паводле таго, што загадаў цар Дарый.


Дык сказаў яму цар: «Паспяшайся, узяўшы шаты і каня, як ты сказаў — зрабі Мардахэю, юдэю, які сядзіць у браме палаца; глядзі, каб не прапусціць нічога з таго, што ты сказаў».


І вярнуўся Мардахэй да брамы палаца; і Аман паспешна пайшоў, сумны, у дом свой з закрытай галавой.


Мардахэй жа выйшаў ад цара з палаца ў бліскучым адзенні царскім, гэта значыць у гіяцынтавым і белым, несучы вялікі залаты вянец на галаве, і апрануты ў плашч шаўковы і пурпуровы: і ўвесь горад цешыўся і весяліўся.


Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў,


Хто сцеражэ дрэва фігавае — будзе есці плады яго, а хто вартаўнік гаспадара свайго — праславіцца.


І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.


спіхнуў моцных з пасадаў і ўзвысіў пакорлівых;


Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы