І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:29 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі гэта знайшоў я, што Бог стварыў чалавека праведнага, а людзі кінуліся ў вымудры ўсякія. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось толькі гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось толькі што знайшоў я: што Бог стварыў чалавека праўдзівым, а людзі кінуліся ў бясконцыя росшукі». |
І вось радавод Адама: калі Бог стварыў чалавека, паводле падабенства Божага стварыў яго,
Хто ёсьць - як мудрэц, і хто разумее значэньне слова? Мудрасьць прасьвятляе чалавеку аблічча яго, і суровасьць твару яго зьмяняецца.
Гэта таму, што народ Мой дурны - ня ведае Мяне: неразумныя яны дзеці, і няма ў іх глузду; яны разумныя на благое, а дабра рабіць ня ўмеюць.
Ты беззаганны быў на шляхах тваіх з дня твайго стварэньня, пакуль не знайшлося ў табе пахібы.
Бо і мы былі колісь нмысьлі, нслухі, заблуды, былі рабы юру і розных асалодаў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі гнюсныя, ненавідзелі адно аднаго.