ФІЛІМОНА 1:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так, браце, дай мне скарыстацца табою ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой унутранасьці мае ў Госпадзе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так яно, браце! Хачу я табою паслужыцца ў Госпадзе. Умацуй маё сэрца ў Госпадзе. |
Таму мы суцешыліся ўцехаю вашай; а яшчэ болей узрадаваныя мы Цітавай радасьцю, што вы ўсе супакоілі дух ягоны;
Дык вось, браты мае любасныя і жаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, любасныя мае.
Бо мы маем вялікую радасьць і ўцеху ў любові тваёй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.
Слухайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорлівыя, бо яны нядрэмна рупяцца за вашыя душы, як абавязаныя даць адказ; каб яны рабілі гэта з радасьцю, а ня ўздыхаючы, бо гэта вам не карысна.
А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая?