СУДЗЬДЗЯЎ 7:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падышоў Гедэон і сто чалавек зь ім да табара, напачатку сярэдняй варты, і разбудзілі вартавых, і затрубілі ў трубы і разьбілі збаны, якія былі ў руках у іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дайшоў Гідэон і сто мужчынаў, якія былі з ім, да самага табару на пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў. І затрубілі яны ў рогі, і пабілі збаны, якія [былі] ў руках іхніх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дайшоў Гедэон і сто мужчын, якія былі з ім, да крайняй часткі лагера ў пачатку сярэдняй начной варты, калі толькі паставілі вартаўнікоў, і затрубілі яны ў трубы, і разбілі збаны. |
пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона - ісьціна Ягоная.
І ў ранішнюю варту паглядзеў Гасподзь на табар Егіпцянаў з слупа вогненнага і воблачнага і прывёў у замяшаньне табар Егіпцянаў;
Вось, іду як злодзей: дабрашчасьнік - хто чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым і каб ня ўбачылі сараматы ягонай.
І падзяліў трыста чалавек на тры атрады і даў у рукі ўсім ім трубы і пустыя збаны і ў збаны сьвяцільні.
калі я і тыя, што са мною, затрубім у трубы, трубеце і вы ў трубы вашыя вакол усяго табара і крычэце: меч Госпада і Гедэона!
І затрубілі тры атрады ў трубы, і разьбілі збаны, і трымалі ў левай руцэ сьвяцільні, а ў правай руцэ трубы, і трубілі, і крычалі: меч Госпада і Гедэона!