СУДЗЬДЗЯЎ 1:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Халеў: хто паб'е Кірыят-Сэфэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Халеў: «Хто нападзе на Кірыят-Сэфэр і здабудзе яго, таму дам за жонку Ахсу, дачку маю». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калеб сказаў: «Хто нападзе на Карыят-Сэфэр і возьме яго, таму дам за жонку сваю дачку Аксу». |
бярэце жонак і раджайце сыноў і дачок; і сынам сваім бярэце жонак і дачок сваіх аддавайце ў замужства, каб яны нараджалі сыноў і дачок, і множцеся там, а не змаляйцеся;
І ўзяў яго Гатанііл, сын Кеназа, малодшага брата Халева, і Халеў аддаў за жонку яму Ахсу, дачку сваю.
І казалі Ізраільцяне: бачыце гэтага чалавека, што выступае? ён выступае, каб ганіць Ізраіля; калі б хто забіў яго, адарыў бы таго цар вялікім багацьцем, і дачку сваю выдаў бы за яго, і дом бацькі ягонага зрабіў бы свабодным у Ізраілі.
І перадалі слугі Саўлавыя ў вушы Давіду ўсе словы гэтыя. І сказаў Давід: хіба лёгка здаецца вам быць зяцем цара? я - чалавек бедны і нязначны.