Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
РЫМЛЯНАЎ 14:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, будзем імкнуцца да таго, што служыць міру і ўзаемнай навуцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык будзем дбаць пра тое, што вядзе да супакою ды ўзаемнага збудавання. |
Песьня ўзыходжаньня. Дабраславеце насеньне Госпада, усе рабы Гасподнія, што стаяць у доме Гасподнім у пару начную.
Я рабіў, быццам сябру, як брату майму; я хадзіў смутны, панурыўшы голаў, як бы аплакваючы маці.
Соль - добрая; але, калі соль не салёная будзе, чым вы яе паправіце? Майце ў сабе соль і мір майце паміж сабою.
так, як і я дагаджаю ўсім ва ўсім, шукаючы не сабе карысьці, а многім, каб яны ўратаваліся.
Дык што ж, браты? Калі вы сыходзіцеся, і ў кожнага з вас ёсьць псальма, ёсьць павучаньне, ёсьць мова, ёсьць адкрыцьцё, ёсьць тлумачэньне, - хай ўсё гэта будзе на настаўленьне.
Той, хто гаворыць незнаёмаю мовай, настаўляе сябе; а хто прарочыць, той настаўляе царкву.
Жадаю, каб вы ўсе гаварылі мовамі; але лепей, каб вы прарочылі, бо хто прарочыць, той большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён пры гэтым будзе і тлумачыць, каб царква атрымала настаўленьне.
Калі ж нявернік хоча разьвесьціся, хай разводзіцца; брат або сястра ў такім разе ня зьвязаныя; да міру заклікаў нас Гасподзь.
Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае.
Ці ня думаеце яшчэ, што мы толькі апраўдваемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам, у Хрысьце, і ўсё гэта, любасныя, вам у навуку.
Аднак жа, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднамысныя, мірныя, - і Бог любові і міру будзе з вамі.
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.
і не займаліся байкамі і радаводамі бясконцымі, якія спараджаюць болей спрэчкі, чым Божае настаўленьне ў веры.
Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.